Главная » Навiны » Навіны суботняга дня, 22 лютага 2020 года

Навіны суботняга дня, 22 лютага 2020 года

Асноўным мерапрыемствам суботняга дня стала ваенна-спартыўнае свята “А ну-ка, хлопцы!”, у якім прынялі ўдзел хлопцы з 10 і 11 класаў. Падтрымаць будучых абаронцаў прыйшлі аднакласнікі, класныя кіраўнікі і творчыя калектывы гімназіі. Прайшоў конкурс веласіпеднага майстэрства для 6 і 7 класаў, працавалі спартыўныя секцыі “Рухомыя гульні”, “Таеквандо”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, юнага хіміка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Робататэхніка”, Праграміраванне для дзяцей”,  “Лінгвіст”, “AБВ”, “Свет псіхалогіі”, “Вучуся творча думаць” і інш.

Для знаўцаў біялогіі, членаў  клуба “Эка” адбыўся круглы стол “Вясна ідзе, вясне — дарогу!”

Прафілактычная гульня “Хто каго ці падлетак у свеце шкодных звычак” аб’яднала навучэнцаў 8 класаў. На конкурснай праграме “Мы за здаровы лад жыцця”сустрэліся акцябраты 3 класаў.

У рамках месячніка пажарнай бяспекі для вучняў пачатковых класаў актывісты КЮВП правялі конкурсна-гульнявую праграму “Не жартуй з агнём!”.

Для будучых першакласнікаў працавала Школа ранняга развіцця.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж