
30 сакавіка на базе гімназіі г. Дзяржынска пачаў працаваць аздараўленчы лагер “Пралеска”. Яго наведваюць 40 хлопчыкаў і дзяўчынак 6-10-гадовага ўзросту.
Першы дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам “Здаровым быць здорава!”. Маленькія наведвальнікі прынялі ўдзел у спартландыі “У здаровым целе -здаровы дух” і выхаваўчым мерапрыемстве “Здаровы будзеш – усё здабудзеш”.
А работнікі Дзяржынскага раённага ДТДіМ Маркачэўская Н.М. і Ааса М.І. прапанавалі выхаванцам лагера прыняць удзел у майстар-класе “Ад усмешкі стане ўсім цяплей!”
Калечыц І.П.




















