
27.03. скончыў свой пазнавальны шлях у праекце «Уся Дзяршыншчына за 10 дзён» другі набор канкурсантаў. На гэты раз ў ім удзельнічалі актыўныя каманды сёмай паралелі, якія паказалі свой спаборніцкі дух і зацікаўленасць у атрыманні новых ведаў пра малую радзіму.
Рэгістрацыю прайшлі чатыры каманды: «Старт», «Наша Дзержинщина», «Steps», «Кактусы». Усе яны паказалі добрыя вынікі, але наперад вырваліся ўдзельнікі групы «Steps», якія прайшлі пехам 160 км. Выдатна!
Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтым праекце! Мы ўпэўнены, што вы атрымалі задавальненне, і разлічваем на вашу далейшую актыўнасць. А калі вы яшчэ не з намі, то хутчэй далучайцеся, бо разам – весялей!
Галубковіч А.Ю.



