
Вось i заканчваюцца канiкулы, а значыць, падыходзiць да завяршэння i вясновы аздараўленчы лагер. Штат цiкавых мерапрыемстваў прайшло ў iм. Кожны дзень меў сваю тэматыку: «Дзень бяспекi», «Дзень здароўя», «Дзень птушак», «Дзень дзiцячай кнiгi», «Дзень Зямлi», «Дзень здаровага харчавання». Выхавацелi падрыхтавалi шмат пазнавальных гутарак, цiкавых вiктарын, гульняў. Хлопчыкi i дзяўчынкi заўсёды прыходзiлi сюды з задавальненнем.
Усiм сваiм маленькiм наведвальнiкам мы жадаем моцнага здароўя i поспехаў у вучобе. З нецярпеннем чакаем вас у летнi лагер!
Калечыц I. П.
























