
Нядаўна прайшоў конкурс чытальнікаў «Надзейныя сябры літаратуры».
Літаратурныя творы заўсёды нараджаюцца ад вялікага пачуцця: ад радасці, любові, болі…
Чытальнік, які выходзіць на сцэну, павінен перадаць і рытм, і думку, і кожнае слова аўтара. Патрэбна быць у гэтыя хвіліны акцёрам і мысляром.
Вучні гімназіі г. Дзяржынска прынялі актыўны ўдзел у конкурсе. Таленавітыя вучні паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Годнае выступленне гімназістаў не пакінула абыякавымі членаў журы. Кожным з іх быў створаны вобраз, які адлюстроўваў змест твора. Вынік – 7 дыпломаў. Дыпломы I ступені атрымалі Сарган Марыя, Ляхавец Злата, Сарока Яна. Дыпломам II ступені ўзнагароджаны Буйноўскі Платон. А дыпломы III ступені атрымалі Еўдакімава Нэлі, Дзесюкевіч Соф’я, Туркіна Паліна і Чарнігава Даша.
Віншуем пераможцаў з выдатным вынікам. Жадаем перамог і далей, няхай іх будзе яшчэ больш!
Баранава Я.Ю., класны кіраўнік 3 «М» класа