Главная » Навiны » Святочныя сустрэчы 1 верасня

Святочныя сустрэчы 1 верасня

Шмат цікавага чакала на двух першых святочных уроках вучняў 10 “А” класа. Спачатку яны, падзяліўшыся на 3 каманды, прынялі ўдзел у інтэлектуальным спаборніцтве з 6 тураў: “Знаўцы гісторыі”, “Вядомыя асобы”, “Фотатэст”, “Праўда ці вымысел” і інш. Затым у творчых групах расказалі незвычайныя факты з розных сфер Дзяржынскага раёна: культуры, спорту, прамысловасці, рэлігіі, прыроды, гісторыі.

А на 2 урок да іх завіталі госці з Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, размешчанага ў нашым горадзе. Начальнік аддзела работы з дакументамі Таццяна Леанідаўна Рахманько і вядучы архівіст Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік цёпла і шчыра прадставілі сваю ўстанову і распрацаваную ў архіве анлайн-віктарыну, прысвечаную перамозе беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Кожны вучань вынес штосьці карыснае і новае з першавераснёўскіх урокаў, каб выкарыстаць гэтыя веды ў далейшым жыці і проста  цаніць тое, што маем.

Мінько К.А., класны кіраўнік 10 “А” класа


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж