Главная » Навiны » Усе на рыбалку!

Усе на рыбалку!

У мінулым навучальным годзе я са сваімі сябрамі хадзіў да Леаніда Віктаравіча Самасейкі на гурток “Юны паляўнічы і рыбалоў”. Там нас вучылі настройваць вудачкі, вязаць вузлы на кручкі.  Нас  вазілі на рыбалку і вучылі правільна закідваць вудачкі, выцягваць рыбу, здымаць з кручка. У канцы рыбалкі раздавалі прызы. Я нават атрымаў скрыначку для рыбалоўных прылад!

Летам гэтыя веды мне вельмі дапамаглі. Я злавіў двух карасікаў, некалькі акунёў і троху платвы.

Усе, каго цікавіць, рыбалка, запісвайцеся на гурток “Юны паляўнічы і рыбалоў”. Заняткі праходзяць па суботах з 10 гадзін. Леанід Віктаравіч – цудоўны настаўнік! Самы лепшы! Вы не пашкадуеце!

Стаяновіч Уладзіслаў, 6 “М” клас


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж