Главная » Навiны » Здаровы я – здаровая краіна 

Здаровы я – здаровая краіна 

 15 верасня ў гімназіі шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна”.

У рамках інфармацыйна-прафілактычнай акцыі “ЗЛЖ: здОрава, здарОва” быў арганізаваны Дзень здароўя. Прайшоў легкаатлетычны крос для навучэнцаў  5-10 класаў, а таксама пазакласныя мерапрыемствы на тэму здаровага ладу жыцця. Навучэнцы 7 “А” класа прынялі ўдзел у віктарыне “Здароўе не купіш-яго розум даруе”, а 7 “М” у брэйн рынгу “Па слядах ЗЛЖ”. Ціавай атрымалася размова за круглым сталом “Карысныя звычкі”, а таксама сустрэча ў арт-кафэ “Мы за чаем не сумуем”, або па выніках алімпіяды ў Токіо для 8-х класаў.

Навучэнцы 9 класаў у рамках работы клуба “Х-Stream” прынялі ўдзел у мерапрыемстве круглы стол, абмен маркаваннямі “Wisdom of Ancestors”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах.

Члены нашай піянерскай дружыны рыхтаваліся да дня нараджэння ГА БРПА.

А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”, “Белая ладдзя”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж