
З 01 па 21 чэрвеня на базе нашай гімназіі будуць працаваць лагеры з дзённым знаходжаннем. Гэта: аздараўленчыя лагеры “Усмешка”, “Навука 4.0”, спартыўны лагер “Здаравячок”, і лагер працы і адпачынку “Пчолка”.
Аздараўленчы лагер “Усмешка”, спартыўны лагер “Здаравячок” змогуць наведваць навучэнцы 1-4 класаў, лагер “Навука 4.0” – навучэнцы 5-7 класаў. Іх чакаюць: гульні на свежым паветры, спартыўныя турніры і эстафеты, конкурсы і віктарыны, экскурсіі, прагулкі ў парк і многае іншае, што будзе садзейнічаць умацаванню здароўя, развіццю творчых здольнасцей.
Лагер працы і адпачынку “Пчолка” змогуць наведваць вучні 8 класаў. Наведваючы гэты лагер, у навучэнцаў гімназіі будзе магчымасць прыняць удзел у акцыі “Нашай гімназіі – наш клопат”. Юнакі і дзяўчаты будуць прымаць удзел у працы па добраўпарадкаванню тэрыторыі гімназіі, а таксама будуць займацца валанцёрскай дзейнасцю. Але мы не забыліся на адпачынак і здароўе. Менавіта таму мы прапануем ім прыняць удзел у інтэлектуальных гульнях, творчых справах, розных конкурсах і спартыўных мерапрымствах. Гэта дасць ім магчыасць набыць працоўныя ўменні і навыкі, навыкі ЗЛЖ, набыць новых сяброў.
Адпачынак у аздараўленчым лагеры – гэта магчымасць правесці канікулы цікава і з карысцю для здароўя. Не прапусціце такую магчымасць.
Кіраўніцтва гімназіі
ГРАФІК работы аб’яднанняў па інтарэсах гімназіі (гурткоў, клубаў) у летні перыяд 2022 года
План выхаваўчай работы на летніх канікулах у 2022 годзе
ГРАФІК работы стадыёна гімназіі ў летні перыяд 2022 года
Графік абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі гімназіі у летні перыяд 2022 года 
Нашы ў «SMART CAMP» — Маладзечна -2022