Главная » Навiны » Па выніках Тыдня роднай мовы

Па выніках Тыдня роднай мовы

У гімназіі на мінулым тыдні прайшлі шматлікія акцыі і мерапрыемствы да Тыдня роднай мовы. Вучні 5-11 класаў прэзентавалі віншавальныя паштоўкі «Пажаданні роднай мове», а таксама флаеры-рэкламы «Гавары па-беларуску», стваралі воблакі слоў «Маё любімае слова па-беларуску», дзяліліся рэцэптамі беларускай нацыянальнай кухні, малявалі адзенне ў традыцыйным беларускім стылі…
Хутка будуць падведзены вынікі творчага конкурсу пісьмовых работ «За што люблю родную зямлю» з размяшчэннем лепшых фрагментаў на сайце гімназіі.
У 5х класах класах адбылася літаратурная віктарына і гульня «Хто хутчэй». Вучні змаглі паспаборнічаць у веданні агародніны і садавіны,назвах жывёл і птушак. Навучыліся пяці класікі складаць воблака любімых беларускіх слоў,а таксама адрасавалі свае паштоўкі роднай мове.
Вучні 10-х класаў напісалі Інтэрактыўную дыктоўку па лексіцы роднай мовы.
Тыдзень Роднай мовы ў пятніцу прадоўжыла літаратурна-музычная фальклорная гасцёўня “I песню родную люблю я… ”. Прагучалі прыгожыя, урачыстыя, душэўныя, вершы на роднай мове, песні пра любімую Радзіму. Пранікнёныя радкі вершаў вядомых беларускіх паэтаў абуджалі пачуццё гонару за мілагучнае роднае слова. Звонкім ручаём ліліся песні і мімаволі прымушалі думкі лунаць над неабсяжнымі прасторамі Радзімы. Вучні не толькі выразна чыталі вершы і выконвалі песні, а яшчэ гулялі ў беларускія народныя гульні. Кожны стаў актыўным удзельнікам мерапрыемства.
У гэты ж дзень настаўнікі беларускай мовы гімназіі прынялі ўдзел у раённы вебінары з удзелам кандыдата філалагічных навук Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі на тэму «Помнікі пісьменнасці як крыніца пазнання мінулага Беларусі», дзякуючы якому папоўнілі свае веды пра кірыліцу, старабеларускія тэксты, а таксама убачылі фотаздымкі іх арыгіналаў. Пазнанне гісторыі роднай мовы і літаратуры — карысны і актуальны ў Год гістарычнай памяці занятак.
Да Тыдня роднай мовы ў бiблiятэцы гiмназii былі арганiзаваны выставы па пытаннях беларускай мовы і да юбiлейных дат мэтраў нашай лiтаратуры — Я. Купалы, Я. Коласа i М. Танка. Аматараў беларускай лiтаратуры зацiкавiць выстава «Чытаем па-беларуску разам з сябрамi». На ёй прадстаўлены самыя папулярныя кнiгi беларускiх аўтараў для дзяцей i падлеткаў.
Тыдзень Роднай мовы пакінуў шмат станоўчых ўражанняў і спадзяванне на тое, што беларуская мова будзе часцей выкарыстоўвацца як сродак паўсядзённых зносін.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры гімназіі


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж