Главная » Навiны » Дзень шосты. Ура! Субота!

Дзень шосты. Ура! Субота!

Якой была мінулая субота? Святочнай, актыўнай, пазітыўнай, карыснай…..

Для самых малодшых навучэнцаў гімназіі адбылося адбылося свята “Мы першакласнікамі сталі”. Разам з дзецьмі на свяце прысутнічалі і іх бацькі.

 Таксама прайшлі мерапрыемствы ў класных калектывах. Навучэнцы 3-х класаў наведалі гульню-падарожжа “Зямля Беларусі”.  Самыя цікаўныя сямікласнікі праверылі свае веды ў віктарыне “ТОП 20: цікавыя факты аб Беларусі”. Васьмікласнікі наведалі Дзяржынскую раённую бібліятэку. Супрацоўнікі бібліятэкі, у асобе Жыбурт Вольгі Станіславаўны, прапанавалі падлеткам паўдзельнічаць у патрыятычным квэсце, прысвечаным Году гістарычнай памяці. Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Паршын Павел Дзмітрыевіч правёў інтэрактыўную пляцоўку “Нельга забыць”. Хлопцы і дзяўчаты ўспомнілі месцы Дзяржынскага раёна, якія былі спалены ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Працавалі факультатывы, прайшоў першы этап рэспубліканскай алімпіяды  па вучэбных прадметах «Фізіка», «Біялогія», «Працоўнае навучанне», «Руская мова» і «Руская літаратура».

Педагог сацыяльны Фурса Ірына Віктараўна правяла для шасцікласнікаў трэнінг з элементамі гульні “Вучымся быць адказнымі”.

 Для ўдзельнікаў клуба “X-Stream” працавала творчая майстэрня «Happy Teacher`s Day».

Таксама працавалі гурткі “Рукатворушка”, “Тэатр моды “Шарм”, “Happy English”, “Робататэхніка”, “Чайна клаб”, “Разумнікі і разумніцы”, “Вясёлыя кляксы”, “Чароўная майстэрня”, “Патрыёты”.

У гэты ж дзень праходзіла акцыя “Клопат”. Навучэнцы гімназіі віншавалі настаўнікаў-ветэранаў з Днём настаўніка.

Усяго наведала гімназічныя мерапрыемствы 420 навучэнцаў і 30 бацькоў. Большасць мерапрыемстваў была прысвечана грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце, Телеграм канале, Instagram.

 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж