Главная » Навiны » Казкі жыцця

Казкі жыцця

Жыццё — рэч цікавая і шматгранная. У яго феномене імкнуліся разабрацца многія творцы. Не выключэнне і юбіляр 2022 года класік беларускай літаратуры Якуб Колас. Яго зборнік філасофскіх прытчаў «Казкі жыцця» вучыць успрыманню прыроды як жывога разумнага арганізму, са сваімі пачуццямі і перажываннямі. З пераасэнсаваннем гэтых твораў, якое вылілася ў музычна-пластычную фантазію «Казкі дзядзькі Якуба», ў Беларускім дзяржаўным акдэмічным тэатры юнага гледача пазнаёміліся 1 лістапада вучні 5 «А» класа. Спектакль быў напоўнены гарманічнай музыкай, цудоўнымі вершамі Коласа і мілагучнай беларускай мовай. Быў прадугледжаны для наведальнікаў і інтэрактыў, і нават танцы. Асноўная думка спектакля была надзвычай глыбокая і актуальная: трэба жыць у міры і згодзе адзін з адным і з матухнай-прыродай, якая ўсіх нас яшчэ церпіць…
Пасля тэатра адбылася прагулка па дзіцячым парку імя М.Горкага, дзе вучні ўбачылі зблізку шмат вавёрак, падыхалі свежым паветрам, пагулялі ў актыўныя гульні ў дзіцячым гарадку.
Канікулярны аўторак быў праведзены з карысцю як для цела, так і для душы.

Мінько К.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж