Главная » Навiны » Хутка, хутка Новы год!

Хутка, хутка Новы год!

Усё больш адчуваецца надыход Новага года. Нашы навучэнцы ўжо ўпрыгожылі гімназію да свята, а цяпер рыхтуюцца з добрым настроем сустракаць свята. Шосты школьны дзень – добрая магчымасць, каб сустрэцца з сябрамі і весела правесці час.

Малодшыя навучэнцы наведалі майстэрню “Дзеда Мароза”.  Рыхтавалі ёлачныя ўпрыгожванні. Навучэнцы сёмых класаў сабраліся разам са сваімі бацькамі на сямейную гасцёўню “Мы разам” і падзяліліся традыцыямі, як яны сустракаюць Новы год. Пасяджэнне клуба “X-Stream” таксама прайшло з удзелам бацькоў. Працаваў клуб “Інфа”, дзе прайшоў конкурс малюнкаў “Я і Інтэрнэт”.

Для законных прадстаўнікоў 3 “В”, 3 “Д” класа працаваў Бацькоўскі ўніверсітэт. Таксама прайшоў раённы бацькоўскі сход для законных прадстаўнікоў навучэнцаў 11 класаў, на якім былі растлумачаны новаўвядзенні экзаменацыйнай кампаніі 2023 года.

Каманда акцябрат “Чырвоныя зоркі” і каманда піянераў “Полымя” прынялі ўдзел у піянерскім квізе. Першае месца ў піянераў, у акцябрат другое. Віншуем!

У спартыўнай зале прайшлі спаборніцтвы па баскетболу. На свежым паветры жадаючыя на катку змаглі пагуляць у хакей. Для малодшых школьнікаў прайшла спартыўная гадзіна.

Працавалі аб’яднанні па інтарэсах, педклас, прайшлі факультатыўныя заняткі па вучэбных прадметах “Фізіка”, “Матэматыка”, “Англійская мова”, “Руская мова”. Навучэнцы 10-11 класаў прынялі ўдзел у  рэпетыцыйным тэсціраванні. Удзельнікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды  прадуктыўна працавалі над умацаваннем свайго багажу ведаў.

Больш падрабязна аб нашых мерапрыемствах можна даведацца на сайце, Instagram, Telegram канале.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце              С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж