Главная » Навiны » Інтэлектуальна- пазнавальная гульня “ Мая родная Беларусь”

Інтэлектуальна- пазнавальная гульня “ Мая родная Беларусь”

alt=“”

Цікавыя, змястоўныя выхавўчыя і спартыўныя мерапрыемствы прайшлі сёння , 4 лютага, у нашай гімназіі. Адно з іх — інтэлектуальна- пазнавальная гульня “ Мая родная Беларусь” для вучняў шостых класаў.
Пачалося яно з музычнай кампазіцыі Марка Бернеса «С чего начинается Родина?» Дзеці гаварылі, што для іх азначае слова “Радзіма”. А для іх — гэта і месца, дзе нарадзіліся, дзе жывуць бацькі і сваякі, сябры. Вучні гаварылі , што Беларусь — гэта блакітныя рэкі, азеры, зяленыя лугі і лясы, а яшчэ светлыя фарбы, якія сімвалізуюць чысціню.
Вучні прыдумалі назвы для сваіх каманд, атрымалі маршрутныя лісты і пайшлі далей праходзіць выпрабаванні па станцыях, дзе іх чакалі цікавая інфармацыя, пытанні для размінкі і тэматычныя пытанні. А станцыі гэтыя называліся “Родная”, “ Кляновая”, “ Белакрылая”, “Васільковая”.
Першае месца занялі вучні 6 “М” класа (“Булачка з карыцай”),  другое — вучні 6 “Б” класа (“Зубры”), трэцяе — зборная каманда 6”А” і 6 “Г” ( “Брэсцкая крэпасць”) і чацвертае — каманда 6 “В” класа (“Беларусь”).
Але, нягледзячы на месцы, занятыя камандамі, безумоўна, выйгралі ўсе, бо змаглі яшчэ больш даведацца пра сваю Радзіму- родную Беларусь!

Класныя кіраўнікі 6 класаў

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж