
Кожны чацвер і кожную суботу у лютым навучэнцы 10 і 11 класаў устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна ( і не толькі) могуць прыняць удзел у другім этапе репетыцыйнага тэсціравання, якое праводзіць Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.
Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні — вельмі карысны занятак, які дазваляе ўдзельнікам паспрабаваць свае сілы ў выкананні заданняў, аналагічных заданням ЦТ і ЦЭ, рэальна ацаніць уласную падрыхтоўку, параўнаць атрыманы вынік са школьнай адзнакай па прадмеце; знайсці слабыя месцы ў ведах, патрэніравацца ў запаўненні бланка адказаў, навучыцца не рабіць і выпраўляць памылкі пры яго афармленні.
Кожны старшакласнік вырашае сам, ці варта ісці на РТ, і дзе яго праходзіць. За два першых тыдні лютага будучыя абітурыенты напісалі амаль 90 тэстаў. Зарэгістравацца для ўдзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні магчыма загадзя або да 0 гадзін напярэдадні таго дня, калі вы плануеце пісаць тэст. Удзел у тэсціраванні па адным вучэбным прадмеце каштуе 8,20 беларускіх рублеў. Даты правядзення тэсціравання на базе гімназіі ў лютым: 16, 18, 23 і 25 лютага.
Адказны арганізатар тэсціравання Мігура Г.Я.






























