Главная » Навiны » Дружба- вялікая сіла!

Дружба- вялікая сіла!


Пад такім дэвізам прайшоў сёння апошні дзень практыкі ў вучняў 6”Б” класа.
У форме ралявой гульні дзеці адчулі, як на самой справе ўвасабляюцца ў жыццё такія прыказкі, як “ Адзін у полі не воін”, “ Разам можна і горы звярнуць”, Той не можа звацца другам, хто ў бядзе абыдзе кругам”, “ Новых сяброў набывай, але і старых не забывай”, “ Не май сто рублёў, а май сто сяброў”.
Дзеці прапаноўвалі такія жыццёвыя сітуацыі, у якіх можна было б іх выкарыстаць.
Вучні разважалі, якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, каб лічыцца сапраўдным сябрам. А гэта і чуласць, і уменне прыйсці на дапамогу, і адказнасць, і ўменне трымаць сваё слова… Шчаслівы той чалавек, у якога ёсць сапраўдныя сябры! І галоўнае, каб мець добрага сябра, неабходна і самому такім быць.
Дзеці пажадалі адзін аднаму цудоўна правесці летнія канікулы,набрацца сіл, новых уражанняў і абавязкова ўмацаваць адносіны са сваімі сябрамі і сустрэць новых!

Волчанка А.І.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж