
Напярэдаднi свята Дня беларускага пісьменства ў першую суботу навучальнага года для вучняў 8 «М» класа прайшоў урок-свята ”Гэты цуд завецца кніга!»
На працягу мерапрыемства вучні папоўнілі свае веды аб узнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, атрымалі звесткі пра выдатных асветнікаў і творцаў: першадрукара Францыска Скарыну, Сымона Буднага, Еўфрасінню Полацкую і інш.
Зацікавіла прысутных і інтэрактыўная відэавіктарына. Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў ёй і давалі правільныя і разгорнутыя адказы.
Аб тым, што ніхто не застаўся абыякавым, сведчылі зацікаўленыя вочы і ўсмешкі на тварах удзельнікаў.
Рудэнка Р.Г., класны кіраўнік 8 «М» класа
























