
20 снежня для вучняў 8 “М” класа прайшоў адзіны ўрок па тэме «Зоркай свеціцца імя тваё, Ефрасіння!».
Мэтай дадзенага ўрока з’яўляецца фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб асаблівасцях духоўнага развіцця беларускага народа на прыкладзе жыцця і дзейнасці асветніцы Ефрасінні Полацкай.
Навучэнцы здзейснілі віртуальнае гістарычнае падарожжа, падчас якога пазнаёміліся з асветніцкай, міратворчай і рэлігійнай дзейнасцю прападобнай Ефрасінні, убачылі выявы храмаў, якія носяць яе імя, пазнаёміліся з творамі, прысвечанымі светламу вобразу Ефрасінні Полацкай.
Пасля прагляду відэафільма навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні ролі асветніцы ў развіцці беларускай культуры, разгадвалі крыжаванку, стваралі пячатку з жыццёвых каштоўнасцей, перададзеных нам Ефрасінняй Полацкай. Астравух Аліса прачытала верш Навума Гальпяровіча «Веі замружу, і ўбачыцца вечар».
Падводзячы вынікі ўрока, былі зроблены высновы, што дзейнасць Ефрасінні Полацкай гаворыць пра яе вялікую любоў да роднай зямлі, патрыятызм, міралюбнасць, мудрасць.
Рудэнка Р.Г., класны кіраўнік 8 «М» класа




