Нельга сабе ўявіць наша жыццё без гэтага вынаходніцтва, якое суправаджае нашы смс, паведамленні, паштоўкі, ды і ўсё наша жыццё. Ён адлюстроўвае наш настрой: калі нам дрэнна – ён сумуе, калі нам добра – усміхаецца. Ён – гэта жыццярадасны смайлік, які 19 верасня святкуе свой дзень нараджэння. А сваім узнікненнем ён абавязаны вынаходніку Скоту Фалману, які першым прапанаваў выкарыстоўваць смайлік для выказвання эмоцый у тэкставых паведамленнях.
Кожны год 19 верасня мы святкуем незвычайны дзень – нараджэнне “Смайліка”.
Менавіта гэтаму слаўнаму святу было прысвечана наша мерапрыемства, якое прайшло ў рамках гімназічнай суботы.
Тры каманды спаборнічалі ў смеласці, спрытнасці, хуткасці і кемлівасці. За перамогу ў конкурсах каманды атрымлівалі смайлікі. Свае сілы ў якасці вядоўцаў апрабоўвалі вучні, якія наведваюць гурток “Школа талентаў”. Таксама на свяце прысутнічалі журналісты гімназічнай газеты “МЫ”, якія з захапленнем назіралі за падзеямі, фатаграфіравалі, а таксама бралі інтэрв’ю.
У канцы свята мы падвялі вынікі. Перамагло сяброўства. У якасці ўзнагароды кожная камана атрымала граматы, а кожны ўдзельнік свята браў удзел у жартаўлівай латарэі і атрымаў цікавыя сурпрызы!
Час хутка праляцеў, а адчуванне радасці і добрага настрою захаваліся на ўвесь дзень!
Паважаныя сябры, мы будзем рады бачыць і вас у нашай кампаніі ў шосты школьны дзень! Прыходзьце, мы вас чакаем!
В. А. Гал педагог-арганізатар [mudslide:picasa,0,gymndz.school,6062335160116645137]




















