У суботу, 11 кастрычніка, вучні нашай гімназіі, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “ФотаАРТ”, прынялі актыўны ўдзел у восеньскай фотасесіі.
Фотасесія прайшла ў гарадскім парку. Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню дзяўчынак, які святкуецца як раз 11 кастрычніка.
Гледзячы на фотаздымкі, нельга не задумацца аб тым, як мала нам часам патрэбна для шчасця – цёплае надвор’е, добры настрой, цікавы занятак і … рознакаляровы восеньскі парк.
Педагог-арганізатар
Пашкевіч Н.С.,
кіраўнік аб’яднання
па інтарэсах “ФотаАРТ”




















