Главная » Навiны » Дзяржынцы. Дзень другі

Дзяржынцы. Дзень другі

 

26 сакавіка ў аздараўленчым лагеры «Дзяржынцы» прайшоў яшчэ адзін цікавы і займальны дзень.
У першай палове дня ў межах прафілактычнай акцыі “Бяспечныя канікулы” была праведзена віктарына “Азбука Бяспекі”. Вялікую ўвагу надалі вывучэнню правілаў дарожнага руху, пажарнай бяспекі, электрабяспекі.
Затым падлеткі накіраваліся ў спартзалу, дзе праходзілі камандныя спартыўныя гульні.
Далей выхаванцы 2 атрада наведалі музей «Гарады-героі Вялікай Айчыннай вайны» ДУА «Сярэдняя школа #4 г. Дзяржынска». А для выхаванцаў 1 атрада Бурцавай С.У. быў праведзены пазнавальны музейны занятак “Памятаць, каб не паўтарыць” аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб подзвігу і мужнасці нашых прадзедаў. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі, задавалі пытанні,бо для кожнага з нас вельмі важна захаваць памяць аб вялікіх людзях, якія здзейснілі подзвігі, не шкадуючы сябе дзеля выратавання сваёй Радзімы!
У другой палове дня падлеткі здзейснілі віртуальнае падарожжа па малой Радзіме — роднаму гораду Дзяржынску — на камбінаваным занятку “Родны мой горад — любоў мая!” Спачатку ім прадэманстравалі інтэрактыўную карту Дзяржынскага раёна, якую можна знайсці на сайце гімназіі (аўтар — Паршын П.Д.). На ёй бачны розныя аб’екты нашай малой радзімы — якімі яны былі раней і якімі сталі цяпер. Пасля дзеці з захапленнем выконвалі заданні фотатэста, паказваючы веды гісторыі свайго роднага горада. Самыя актыўныя былі ўзнагароджаны шакаладнымі медалямі. У фінале мерапрыемства вучні прагледзелі фільм пра дасягненні працаўнікоў Дзяржыншчыны.
Пасля смачнага абеду атрады выйшлі на стадыён і пагулялі ў спратыўныя гульні на свежым вясновым паветры. Частка вучняў працянула заняткі па падрыхтоўцы да дыягнастычных алімпіяд па вучэбных прадметах.
Кожны сёння атрымаў шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.
Працягваем працаваць цікава, актыўна і пазнавальна.
Рудэнка Р.Г.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж