Куды пайсці вучыцца? Які шлях абраць у будучым? Гэтыя пытанні задае сабе кожны старшакласнік. 27 лістапада ў гімназіі было арганізавана дыягнастычнае тэсціраванне па прафарыентацыі або прафарыентацыйнае тэсціраванне навучэнцаў 8-11 класаў . Прафарыентацыйнае тэсціраванне ажыццяўлялася на аснове камп’ютарнай дыягнастычнай праграмы, сфарміраванай Інстытутам інтэграваных форм навучання і маніторынгу адукацыі БНТУ. 129 вучняў 8-11 класаў пажадалі прайсці тэсціраванне і атрымаць рэкамендацыі аб выбары напрамку будучай прафесійнай дзейнасці. Нехта быў здзіўлены, нехта зразумеў, што ён на правільным шляху. Мы спадзяёмся , што тэсціраванне дапаможа нашым вучням зрабіць првільны выбар у сваім жыцці.
[mudslide:picasa,0,gymndz.school,6086451158925795361]