27 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі былі падведзены вынікі V Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі «Навуковыя імкненні — 2014» . (Глядзець відэа тут.)
Нашы юныя даследчыкі Сапурын Павел Сяргеевіч, Дубовік Юлія Сяргееўна, вучні 11 “А” класа; Краўцова Анастасія Аляксандраўна, Салаўёў Ягор Ігаравіч, вучні 10 “А” класа прынялі ўдзел ў рабоце секцыі “Фізіка- матэматычныя навукі”, Качук Лізавета Аляксандраўна, вучаніца 11 “А” класа — у секцыі “Эканоміка” ; Слінка Канстанцін Ігаравіч, вучань 8 “В” класа — у секцыі “Біялагічныя навукі”.
У нашых вучняў з’явяцца першыя публікацыі — матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя ў форме зборніка навуковых артыкулаў.
Віншуем Лізавету Качук, якая заняла другое месца ў секцыі «Літаратуразнаўства. Гісторыя. Эканоміка. Педагогіка. Псіхалогія. Сацыялогія » Настаўнік – Рагожкіна Святлана Рыгораўна . Глядзець тут
[mudslide:picasa,0,gymndz.school,6086109048314668529]