з 10 лістапада па 15 лістапада 2014 года прайшоў абласны этап рэспубліканскага тыдня тэхнічнай творчасці навучэнцаў «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня ». У рамках тыдня вучань 11 «А» класа Ілля Каўпак стаў пераможцам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу па распрацоўцы камп’ютарных гульняў патрыятычнай скіраванасці «ПАТРИОТ.by»
Для ўдзелу ў абласным этапе было прадстаўлена 48 работ навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з 18 раёнаў Мінскай вобласці і горада Жодзіна.
Ілля ўзнагароджаны дыпломам 2 ступені ў намінацыі «Свет хрустальной зари, свет, над миром встающий…» за распрацоўку творчага праекту «Па прасторах маёй Радзімы».
Віншуем пераможцу і яго настаўніка — Любавецкую Галіну Іванаўну!