25 красавіка 2015 года на базе сярэдняй школы №1 г. Фаніпаля адбыўся III абласны міні-турнір юных матэматыкаў. 147 хлопчыкаў і дзяўчынак з 19 каманд вобласці спаборнічалі ў кемлівасці, ўменні вырашаць алімпіядныя задачы і абараняць свае работы. Турнір складаўся з трох этапаў: першы этап — індывідуальны, другі этап — групавы і трэці этап — матэматычныя баі.У турніры прыняла ўдзел каманда гімназіі г. Дзяржынска. У складзе каманды шэсць навучэнцаў 5 «А» класа: Вакуленчык Уладзіслаў, Коўтун Анастасія, Няфёдаў Данііл, Пракопчык Мацвей, Солаш Іван і Філіповіч Цімафей. Па выніках турніру каманда гімназіі ўзнагароджана Пахвальным водгукам!
Пры падрыхтоўцы да турніру юныя матэматыкі актыўна супрацоўнічалі са старшакласнікамі , якія маюць досвед удзелу ў турнірах юных матэматыкаў. Выказваем падзяку ўдзельнікам турніру і кіраўніку каманды — настаўніку матэматыкі — Валахановіч Таццяне Уладзіміраўне і жадаем далейшых поспехаў!
![IMG_7161[1]](https://i0.wp.com/gymndz.s3.amazonaws.com/wp-content/uploads/2015/05/IMG_71611-300x225.jpg?resize=300%2C225)
