Главная » Навiны » Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу інавацыйных тэхнічных ідэй «МАЯ ІНІЦЫЯТЫВА»

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу інавацыйных тэхнічных ідэй «МАЯ ІНІЦЫЯТЫВА»

З 23 сакавіка па 25 красавіка 2015 прайшла завочная абарона работ у рамках абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу інавацыйных тэхнічных ідэй «Мая ініцыятыва».

На конкурс было прадстаўлена больш за 40 работ устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Работа навучэнкі 11 «А» класа Лізаветы Качук, якую яна выканала пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Рагожкінай Святланы Рыгораўны,  стала пераможцай у намінацыі «Лепшы бізнес-план інавацыйнага праекта».

Віншуем Лізавету Качук і яе кіраўніка Рагожкіну Сваятлану Рыгораўну з пабедай у абласным этапе конкурсу!IMG_7204


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *