З 30 красавіка па 9 мая пройдзе рэспубліканская дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Мы ў памяці захоўваем герояў імёны” у рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі вучнёўскай моладзі“Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”.
Мэта Дэкады – удасканаленне сістэмы грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучнёўскай моладзі, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці за будучае сваёй краіны.
У рамках Дэкады вучні, бацькі, педагогі гімназіі прымуць удзел у шэрагу мерапрыемстваў, конкурсаў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у тым ліку і ў святочных мерапрыемствах, якія пройдуць у г. Дзяржынску ў Дзень Перамогі 9 мая.