Віншуем Слінку Канстанціна, вучня 9 «В» класа з перамогай у VII рэспубліканскім конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці моладзі «ТэхнаІнтэлект», які адбыўся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце 15-17 сакавіка 2016 года.
У конкурсе прынялі ўдзел каля 200 навучэнцаў ва ўзросце 14-18 гадоў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь і г. Мінска. Работа конкурсу была арганізавана ў 12 секцыях, дзе маладыя таленты змаглі прадставіць свае навукова-даследчыя і творчыя дасягненні. Работы, прадстаўленыя на конкурс, ацэньвала кампетэнтнае журы, у складзе якога былі вядомыя навукоўцы, дактары і кандыдаты навук, вынаходнікі, педагогі-наватары Рэспублікі Беларусь. Чытаць аб конкурсе падрабязней.
Канстанцін заняў другое месца ў секцыі «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне». Кіраўнік — Слінка Святлана Уладзіміраўна.
Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!