Навучэнцы 1-4 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі паўфіналу раённага турніру сярод вучняў пачатковых класаў “Со спортом дружить – здоровыми быть!”, вынік удзелу – 1 места. Віншуем маленькіх спартсменаў з перамогай, жадаем ім паспяховага ўдзелу ў фінале!
Навучэнцы пачатковых класаў таксама сталі ўдзельнікамі кастынгу выканаўцаў раённага конкурсу “Я магу”.
Працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, секцыя па валейболе.
Прайшла падрыхтоўка да традыцыйнага гімназічнага конкурсу “Міс гімназія”. Нагадваем, што конкурсная праграма “Міс гімназія – 2016” адбудзецца ў гімназіі 26 сакавіка, пачатак у 16.00.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, заняткі школы ранняга развіцця, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Свет эканомікі” (у рамках Тыдня фінансавай граматнасці). Навучэнцам 4 “Б” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у экскурсіі і праглядзе прэзентацыі пра бібліятэку гімназіі “Бібліятэка запрашае ў госці”.
Навучэнцы 5 “М” класа прынялі ўдзел у КТС “Дзень імянінніка”; навучэнцы 5 “А”-5 “В” класаў – у гадзіне здароўя “Добрыя і дрэнныя звычкі казачных герояў”; навучэнцы 6 “В”, 6 “М” класаў – у пазнавальнай гульні “Здароўе ад А да Я”.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.