У Мінскай вобласці конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў «Ад даследаванняў да адкрыццяў» праводзіцца больш за 20 гадоў.
У рамках конкурсу арганізавана работа 20 секцый, у тым ліку 4 секцый для вучняў V–VIII класаў. Традыцыйна да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы V-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, а таксама навучэнцы I–II курсаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Конкурс праводзіцца ў два туры:
* першы тур (адборачны) — з 3 па 17 кастрычніка 2022 года;
* другі (заключны)-з 24 па 29 кастрычніка 2022 года з выкарыстаннем дыстанцыйных (інфармацыйна-камунікацыйных) тэхналогій узаемадзеяння на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
Сёлета на конкурс паступіла 588 работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з усіх раёнаў Мінскай вобласці. Па рашэнні журы ў заключным туры конкурсу будуць прадстаўлены 244 найбольш цікавых даследаванні 292-х навучэнцаў.
Спіс удзельнікаў і праграма заключнага тура конкурсу апублікаваны на сайце МАІРА.
З дапамогай анлайн-трансляцыі ўсе жадаючыя змогуць прысутнічаць на пасяджэннях секцый.