Настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Адукацыя вышэйшая, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская філалогія» Захапленні: посткросінг, чытанне, кіно, тэатр, інтэлектуальныя гульні, ёга |
Любімы настаўнік… Выйсце крыніц… З яго пачынаецца многае ў жыцці чалавека. Так склалася і ў мяне. Любімы педагог гімназіі Дзяржынска прыцягнуў да сябе і свайго прадмета сілай сваёй Асобы, далей — актыўны ўдзел у алімпіядным руху… Як лагічны працяг — паступленне без экзаменаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, «чырвоны» дыплом — і магчымасць працаваць у роднай гімназіі (з 2008 года), але ўжо ў новай якасці. Працягваючы тым самым справу яркай, таленавітай і любімай настаўніцы Няверавай Валерыі Антонаўны…
Выкарыстанне творчых метадаў і прыёмаў на ўроках, візуалізацыя, любоў да дзяцей, выхаванне Чалавека ў чалавеку — вось некаторыя штрыхі да майго педагагічнага аўтапартрэта.
Захапляюся філасофіяй і псіхалогіяй, шчодра дзялюся гэтымі сваімі ведамі з дзецьмі. Увогуле люблю дзяліцца і дапамагаць…
Лічу, што навучыць можна толькі на сваім прыкладзе і толькі таму, што сам любіш. Слова надзелена вялікай сілай («і лечыць, і калечыць»), і вельмі важна перадаць вучням мастацтва ім валодаць. Тым больш — валодаць словам родным, беларускім, у якім крыецца ключ да нашай нацыянальнай самасвядомасці. Праз навучанне мове імкнуся развіваць лагічнае мысленне вучняў, праз літаратуру — выхоўваць пачуццё прыгожага, чуласць сэрцаў і любоў да радзімы… Сама з кожным годам усё больш усведамляю, наколькі прывязана да роднага куточка, наколькі мы з ім прарастаем адно ў аднаго. Гэтак жа адбываецца ў мяне з роднай гімназіяй…
Публікуюся ў газетах і часопісах, разам з вучнямі і асобна ўдзельнічаю ў шматлікіх конкурсах і алімпіядах, і хоць не імкнуся да ўзнагарод, але ж маю нямала і іх… Люблю экскурсіі і паездкі, у якіх пазнаём свет, пазакласныя мерапрыемствы са сваімі вучнямі, якія не даюць душы старэць і пакрывацца імхом…
Я шчаслівая ад усведамлення таго, што прафесія настаўніка дазваляе рэалізоўваць сябе ў самых розных ролях: акцёра і журналіста, коўча і старэйшага сябра (або нават маці), урача і аніматара, фатографа і вядучага, карэктара і рэдактара, дызайнера і куратара кніжага клуба, арганізатара мерапрыемстваў і экскурсавода, аўтара праектаў і ўласных методык, медыятара і сацыяльнага работніка, псіхолага і аналітыка…
Пастаянна, пастаянна, пастаянна папаўняць сябе — уражаннямі, адкрыццямі, новым, карцінамі прыроды, падарожжамі, кнігамі, фільмамі, зносінамі з людзьмі па ўсім свеце (займаюся посткросінгам), фізічнымі і (абавязкова) духоўнымі практыкамі… Бо пусты ты нецікавы — ні вучням, ні калегам, ні самому сабе… І каб нечым дзяліцца, спачатку трэба напоўніцца…
Новыя далягляды пастаянна разгортваюцца перад намі. Галоўнае — верыць у сябе і навакольных людзей, быць удзячным Сусвету і памятаць, з чаго ўсё пачыналася…
…Ролю настаўніка ў жыцці чалавека цяжка пераацаніць. Настаўніка з вялікай літары. Настаўніка з вечна маладой і вялікай душой.
Цешу сябе нясціплай надзеяй, што і сама стану для кагосьці такім Настаўнікам… Выйсцем крыніц…
Варя Лукшевич, 9″А» класс: Минько Екатерина Александровна-это добрый, всегда понимающий человек. На своих уроках она умеет создавать атмосферу добра и взаимопонимания. На уроках Екатерины Александровны мы получаем качественные, хорошие знания, которые , как я уверена, помогут нам в дальнейшем будущем и при поступлении. Как учитель, она всегда хорошо преподносит свой урок , а как человек , всегда поможет и подскажет)
Саша Ларкова, 9″А» клас: Кацярына Аляксандраўна не толькі выдатны настаўнік, але і чалавек. Для мяне яе метады навучання даюцца лёгка, усё проста і зразумела. Яна заўсёды імкнецца, каб кожны чалавек паўдзельнічаў ва ўроку, таксама яна дае вялікую колькасць варыянтаў для атрымання добрых адзнак. Мне вельмі падабаюцца ўрокі беларускай літаратуры зінтэлектуальныя гульні ёй. Часта тэксты твораў, з-за іх даўняга напісання, незразумелых старажытных слоў ці выразаў не даюць нармальна зразумець сэнс твора, але калі ты прыходзіш на ўрок, шматлікае становіцца ясным. З ёй заўсёды можна пафіласофстваваць ці даведацца пра цікавыя факты, рэчы, нават гульні. Яна заўсёды выслухоўвае меркаванні вучняў, дапаможа, калі будзе патрэбна.
Аня Еремина, 9″А» класс: …в Екатерине Александровне мне больше всего нравится то, что даже неинтересные темы она объясняет интересно и понятно. Она хорошо относится к своим ученикам, всегда выслушивает наши мысли, мнение и прислушивается к ним. И кроме всего этого, она очень добрая и позитивная, что делает её не только хорошим учителем, но и человеком. А ещё она прививает нам любовь к родному белорусскому языку, что в наше время очень важно.
Вика Шакаль, 9″А» класс: Екатерина Александровна — человек, около которого витает магия белорусской культуры, позитива, желания узнать новое и поделиться знакомым. Совершенно неважна степень сложности темы, разбираемой на уроке, потому что Екатерина Александровна всегда умеет превратить эту тему в понятный и приятный материал, о котором даже после конца урока не захочется переставать думать. Учебники, словари, научные термины, грамматика и синтаксис — это всё хорошо, но кругозор этого учителя — это невероятно привлекающая вещь, потому что объём знаний, которыми владеет Екатерина Александровна, измерить невозможно, а её желание узнать что-то новое, еще неизведанное заставляет подсознательно присоединяться к этой волне огромного океана.