У суботні дзень працавала секцыя “Спартыўныя гульні”, у рамках якой гімназісты змаглі паспаборнічаць у піянерболе, валейболе, карфболе. Вучні гімназіі таксама наведалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Юны стралок”, “Тайквандо” і “Гуляем у футбол”.
У гімназічную суботу прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа і рэпетыцыйнае тэсціраванне па вучэбным прадмеце “Грамадазнаўства”.
Вучні 8-11 класаў сталі ўдзельнікамі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Руская мова” і “Руская літаратура”, “Фізіка”, “Хімія”, “Працоўнае навучанне”, “Інфарматыка”. Вынік удзелу ў інтэлектуальным спаборніцтве – 15 дыпломаў першай, другой і трэцяй ступені.
Вучні 3 “Б” і 3 “В” класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні “Правы дзіцяці ў малюнках”, прымеркаванай да Сусветнага дня правоў дзіцяці (20.11).
Вучням 6 класаў у суботні дзень была прапанавана інтэлектуальная гульня “Гэты загадкавы свет Сярэднявечча” (у рамках Тыдня гісторыі).
Вучні 8 класаў сталі ўдзельнікамі літаратурнай гасцёўні “Ці здольныя мы пачуць крык сваёй душы?”, падчас якой вучні сустрэліся з вядомай паэтэсай Дзяржыншчыны Круглік Л.У. Дадзеная сустрэча была арганізавана ў рамках раённага этапу трэцяга абласнога дабрачыннага фестывалю-марафону “Крылы Анёла”.
У суботні дзень працавала раённая выстава “Совушка”, на якой былі прадстаўлены работы вучняў, бацькоў і педагогаў устаноў раёна ў рознай тэхніцы выканання. Выставу змаглі наведаць як вучні гімназіі, так і вучні ўстаноў г. Дзяржынска.
Безумоўна, самым яркім суботнім мерапрыемствам стала традыцыйнае свята – Дзень гімназіста, удзельнікамі якога сталі вучні 5 класаў, бацькі, педагогі. Абстаноўка была вельмі ўрачыстая. Гімназістаў павіталі дырэктар гімназіі Паўхлеб Л.С., а таксама заснавальнік і першы дырэктар гімназіі Мірон М.У. Пасля, па традыцыі, да вучняў звярнуліся магістры гімназіі. Яны расказалі пра дзейнасць магістрата і акрэслілі тыя задачы, якія павінны вырашаць на сваім далейшым шляху юныя гімназісты. Затым пяцікласнікі далі сваю першую клятву – клятву гімназіста і праспявалі гімн гімназіі. Напрыканцы свята пяцікласнікі атрымалі ад магістраў салодкія падарункі – яблычныя пірагі.
Адразу пасля свята адбылася канцэртная праграма “Прывітанне, гімназіст!”, якую прадставілі лепшыя артысты і калектывы нашай гімназіі.
Намеснік дырэктара па
выхаваўчай рабоце Новік А.А.




















