Главная » Навiны » «Свая гульня» пад назвай «Беларусь ад А да Я»

«Свая гульня» пад назвай «Беларусь ад А да Я»

19.02.2026
У рамках правядзення Тыдня беларускай мовы ў школе прайшла пазнавальна-займальная гульня «Свая гульня» пад назвай «Беларусь ад А да Я». Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 6-х класаў.

Каманды змагаліся за званне лепшых знаўцаў беларускай мовы, гісторыі і культуры. Гульня праходзіла ў фармаце вядомага тэлешоу: удзельнікі выбіралі тэмы і адказвалі на пытанні з розных галін ведаў. Тэматыка тураў ахоплівала ўсё: ад беларускіх народных страў і традыцыйных рамёстваў да славутых пісьменнікаў і геаграфічных адкрыццяў.

Нягледзячы на спаборніцкі дух, у класе панавала сяброўская і творчая атмасфера.

Карніловіч-Калядзюк М.В


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *