
19.02.2026
У рамках правядзення Тыдня беларускай мовы ў школе прайшла пазнавальна-займальная гульня «Свая гульня» пад назвай «Беларусь ад А да Я». Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 6-х класаў.
Каманды змагаліся за званне лепшых знаўцаў беларускай мовы, гісторыі і культуры. Гульня праходзіла ў фармаце вядомага тэлешоу: удзельнікі выбіралі тэмы і адказвалі на пытанні з розных галін ведаў. Тэматыка тураў ахоплівала ўсё: ад беларускіх народных страў і традыцыйных рамёстваў да славутых пісьменнікаў і геаграфічных адкрыццяў.






Нягледзячы на спаборніцкі дух, у класе панавала сяброўская і творчая атмасфера.
Карніловіч-Калядзюк М.В