У гімназіі г. Дзяржынска не толькі навучаюць дзяцей на высокім прафесійным узроўні, але і развіваюць іх творчыя здольнасці, фантазію, раскрываюць талент. Гэта даказала яркае мерапрыемства — конкурсная шоу-праграма “Дзве зоркі”, якая адбылася 27 лютага. У праграме ўдзельнічала 7 дуэтаў:
Серапіна Карына, Тумель Анастасія — Прыз глядацкіх сімпатый;
Камок Кацярына, Барадзей Станіслаў — дуэт-пераможца ў намінацыі «Эмоцыя»;
Юховіч Яна, Сазонаў Уладзіслаў — дуэт-пераможца ў намінацыі «Стыльны рэтра хіт»;
Байдак Лізавета, Хаменка Святаслаў — дуэт-пераможца ў намінацыі «Арыгінальнасць вобразу»;
Спадабаева Анастасія, Дыбаль Валянціна — дуэт-пераможца ў намінацыі «Артыстызм»;
Гойшык Ксенія, Павільчук Ілля – намінацыя “Самы чароўны дуэт”;
Баранава Крысціна, Маслоўская Лізавета — намінацыя «Супердуэт»
Праграма складалася з двух аддзяленняў: рэтра-хіт і сучасны хіт.
Якасны вакал, арыгінальнае стварэнне вобразу проста ўразілі членаў журы:
Дубоўскую Вольгу Аляксандраўну — загадчыка аддзела арганізацыйна-масавай работы і развіцця дзіцячага руху ў раёне;
Гал Вікторыю Аляксандраўну- заснавальніка і дырэктара салона мэблі;
Якубоўскую Анастасію — лаўрэата раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў вакальнага майстэрства;
Сіланцьеву Наталлю Марсельеўну — настаўніка музыкі ДУА «Гімназія г. Фаніпаля» ;
Прахарэвіч Анжаліку Алегаўну — старшыню прафсаюзаў Дзяржынскага раёна;
Смяян Раісу Мікалаеўну — старшыню раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”.
Усім дуэтам члены журы прысудзілі намінацыі. Кожны член журы зрабіў падарунак дуэту, які найбольш спадабаўся.
А самае галоўнае, усе атрымалі велізарнае задавальненне: удзельнікі конкурсу, іх бацькі, сябры, настаўнікі, журы !!!
А.В. Шаклеіна, настаўнік музыкі, кіраўнік клуба «Гармонія»