27 лютага 2016 года на базе нашай гімназіі адбылася 5-я раённая алімпіяда па краязнаўству і раённая выстава па рэалізацыі раённага краязнаўчага праекта да 870-годдзя г.Дзяржынска “Мая Дзяржыншчына. Юбілейны марафон”.
Віншуем знаўцаў роднага краю – вучняў 9 “А” класа: Тімавец Віялету, якая ўзнагароджана дыпломам II ступені, і Дзедзюля Паліну, якая ўзнагароджана дыпломам III ступені. Дзяўчаты паказалі добры ўзровень ведаў па гісторыі роднага краю. Настаўнік Бурцава Святлана Уладзіміраўна.
У раённай выставе гімназія адзначана дыпломам III ступені.