Шчыра віншуем вас з надыходам летніх канікул — 2016!
Лета – гэта мора кветак, аксамітнае травы,
Лета – казка, лета – гэта свята чыстай сінявы…
Лета – час выпрабавання ў палёце юных крыл;
Час паходаў захапляльных, набірання новых сіл…
Жадаем вам сонечнага надвор’я і выдатнага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.
Запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у гімназіі і за яе межамі ў летні перыяд 2016 года.
Нагадваем вам, што ў час летніх канікул
- праводзяцца:
— рэспубліканская акцыя “Лета на карысць”,
— рэспубліканская акцыя навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі
і тым ганаруся”,
— рэспубліканская патрыятычная акцыя “Я – грамадзянін Беларусі”,
— раённая акцыя “Лета на Дзяржыншчыне: сучасна, даступна, на карысць”,
— спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”,
— абласная прафілактычная акцыя “Школа дарожнай бяспекі”;
- рэалізуецца рэспубліканская міжведамасная праграма “Клопат”.
Адміністрацыя гімназіі





















