28 мая навучэнцы 6-7 класаў гімназіі г. Дзяржынска прынялі ўдзел у гімназічным конкурсе сучаснага танца “Прывітанне, лета!”. Усе каманды прадэманстравалі добрую спартыўную і музычную падрыхтоўку.
Пераможцамі ў наступных намінацыях сталі:
- “Лепшыя чарлідары” – каманда “Убойная сила” навучэнцаў 6 “Б” класа,
- “Выразнасць і зладжанасць выканання” – каманда “Street Show” навучэнцаў 7 “Б” і 7 “В” класаў,
- “Артыстызм” – каманда “Энерджайзеры” навучэнцаў 6 “М” класа.
Навучэнцы будуць узнагароджаны ў аўторак, у рамках правядзення свята “Апошні званок”.




















