З 01 па 21 чэрвеня на базе нашай гімназіі будуць працаваць тры лагеры з дзённым знаходжаннем.
Гэта: аздараўленчы лагер “Дружба”, профільны лагер “Эрудыт”, лагер працы і адпачынку “Пчолка”.
Аздараўленчы лагер “Дружба” змогуць наведваць вучні 1-4 класаў. У лагеры “Дружба” дзяцей чакаюць:
гульні на свежым паветры, спартыўныя турніры і эстафеты, конкурсы і віктарыны, экскурсіі, прагулкі ў
парк, ГДК, кінатэатр “Эра” і многае іншае.
У профільным лагеры “Эрудыт” мы будзем рады бачыць вучняў 5-8 класаў. Ім будуць прапанаваны
віртуальныя падарожжы, пазнавальныя гульні і конкурсныя праграмы, спартландыі, прагулкі на свежым паветры …
Лагер працы і адпачынку “Пчолка” змогуць наведваць вучні 8 і 10 класаў. У рамках дадзенага лагера
ў вучняў гімназіі будзе магчымасць папрацаваць на базе і на карысць установы адукацыі, а таксама прыняць
удзел у шэрагу выхаваўчых мерапрыемстваў!
3 27 чэрвеня па 16 ліпеня на базе гімназіі будзе дзейнічаць аздараўленчы лагер з дзённым
знаходжаннем “Горад майстроў” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна.
Сябры! Мы чакаем вас у школьных лагерах і жадаем усім вам самых карысных, самых цікавых,
самых незабыўных канікул!
Адміністрацыя гімназіі




















