21 мая 2016 на базе гімназіі №23 г. Мінска адбылася V Рэспубліканская міжнародная алімпіяда-конкурс знаўцаў кітайскай мовы «Мост Кітайскай мовы» сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь. У ёй прынялі удзел 154 навучэнцы з 16 школ і гімназій горада Мінска, Віцебска, Оршы, Дзяржынска, Магілёва. Усе дзеці былі падзелены на 3 узроставыя групы. Навучэнцы 1 і 2 узроставай групы – вучні 1-4 і 5-6 класаў чыталі вершы, выконвалі песні і танцавальныя нумары. Вучні нашай гімназіі Разумік Насця, Моніч Дар’я, Макарэвіч Анастасія, Смалянова Аляксандра, Ананіч Паліна, Бандарчык Агата, Якжык Яўгенія, Кавалеўская Аляксандра прадэманстравалі свае таленты ў песнях і танцавльных нумарах. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі ад спадара Ван Дацзюна — Першага сакратара па справах адукацыі Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Вучаніца 7 «М» класа Марыя Ліснеўская і вучаніца 8 «Б» класа Марына Кісіцкая спаборнічалі ў 3 узроставай групе — сярод вучняў 7-11 класаў. Журы, у склад якога ўваходзілі кітайскія настаўнікі, ацэньвала канкурсантаў па трох намінацыях: адказы на пытанні па кітаязнаўству, вуснай тэме і творчаму выступленню. Усяго ўдзельнічала 18 канкурсантаў, двое з іх атрымалі дыпломы І ступені і паедуць на фінальную міжнародную частку конкурса у Кітайскую Народную Рэспубліку. Нашы дзяўчаты прадэманстравалі свае веды па гісторыі і культуры Кітая, расказалі вусную тэму і прадставілі свае творчыя нумары вельмі дастойна!
Адміністрацыя гімназіі выказвае падзяку настаўніку кітайскай мовы Фу Сюеін за прафесійнае майстэрства і добрасумленную працу.
Жадаем усім удзельнікам поспехаў у вывучэнні кітайскай мовы!