I этап дыстанцыйнай алімпіяды па інфарматыцы (тэсціраванне) адбудзецца ўжо заўтра. Для ўдзелу ў алімпіядзе зарэгістраваліся 10 навучэнцаў нашай гімназіі. Жадаем поспеху усім удзельнікам! Алімпіяда праводзіцца ў 2 этапы : 13 верасня тэсціраванне і 16 верасня — практычнае заданне.
Абласная дыстанцыйная алімпіяда па фізіцы для навучэнцаў 7- 8 класаў пройдзе
з 26 верасня па 15 кастрычніка 2016 года.
Алімпіяда праходзіць з выкарыстаннем сістэмы дыстанцыйнага навучання Moodle ў два этапы:
першы (тэсціраванне) — 4 кастрычніка 2016 года;
другі (рашэнне задач) на базе абласнога рэсурснага цэнтра- 15 кастрычніка 2016 года.
Азнаёміцца з парадкам правядзення можна ТУТ
Дыстанцыйная алімпіяда па астраноміі праводзіцца для вучняў 5-11 класаў. Яна пройдзе ў два этапы на базе ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці і абласных рэсурсных цэнтраў інфармацыйных тэхналогій . Заданні першага этапу будуць даступныя для выканання 27.09.2016 (тэсціраванне), другога (вочнага) — 08.10.2016 (рашэнне задач).
Азнаёміцца з парадкам правядзення можна тут