Главная » Навiны » 10 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”.

10 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”.

Навучэнцы 4-11 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Мы ўсе разам за здароўе!”, у рамках якога былі арганізаваны: спартландыя “Вясёлыя старты” (4 класы), гульня-квест “Піянерскі калейдаскоп” (5-6 класы), спаборніцтвы па безе на 1500 і 2000 м (9-11 класы),  спаборніцтвы па футболе (9-11 класы, хлопцы), спаборніцтвы па валейболе (9-11 класы, дзяўчаты).

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Юны стралок”, “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”. Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа (11 класы), факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Дожджык” (па вывучэнню польскай мовы), “Гімназічнае ТБ”, “Тэатр мод”, “Масцярыца” і інш.

Цёпла і шчыра прайшла сусрэча навучэнцаў міжшкольнага педагічнага класа (10 класа) з іх будучымі педагогамі, а таксама з вучнямі, якія наведваюць заняткі міжшкольнага педагічнага класа ўжо другі год запар.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Новыя кнігі”, “У. Ліпскі: жыццё і творчасць”.

Весела і актыўна шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для акцябрат і піянераў дружыны “Спадчына”, якія прынялі ўдзел у каманднай гульні-квесце “Піянерскі калейдаскоп”. Гульня была прымеркавана да Дня заснавання БРПА (13.09).

Хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі заданні па станцыях, якія былі размешчаны на тэрыторыі гімназіі. У ходзе напружанай барацьбы вызначыліся мацнейшыя каманды і вынікі гульні атрымаліся наступнымі:

1 месца – 5 “А” і 6 “М” класы,

2 месца – 5 “М” і зборная каманда 6 “А” і 6 “В” класаў,

3 месца – 5 “Б” і 5 “В” класы.

Таксама ўдзельнікі гульні былі адзначаны дыпломамі ў наступных намінацыях:

“Самая меткая каманда” – зборная 6 “А” і 6 “В” класаў,

“Самая хуткая каманда” – каманда 5 “Б” класа,

“Снайпер баскетболу” і “Лепшыя ігракі ў дартс” – каманда 5 “А” класа,

“Самая патрыятычная каманда” – каманда 5 “М” класа,

“Самая дружная каманда” – каманда 5 “В” класа.

Нашы навучэнцы атрымалі сапраўднае задавальненне ад цікавай гульні, удзел у якой, безумоўна, пайшоў ім на карысць.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.,

педагог-арганізатар Будаеў М.С.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж