Главная » Навiны » 12 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

12 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

У суботні дзень навучэнцы 4, 6, 8-11 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у рамках якога былі арганізаваны: спаборніцтвы па рухомай гульні “Два агні” з удзелам навучэнцаў 4 класаў, спаборніцтвы па валейболе для навучэнцаў 6, 8, 9, 10 і 11 класаў, турнір па настольным тэнісе сярод прадстаўнікоў 9-10 класаў. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай і выхаваўчай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі гурткоў.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з новай літаратурай і выданнямі ў рамках тэматычных выстаў “Беражы ваду і святло”, “Новыя кнігі”, “Чытаем па-беларуску”.

Цікава і карысна шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для навучэнцаў 3 “В” і 3 “М” класаў. Яны сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гульні “У гасцях у Эканома”. Гульня была прымеркавана да Міжнароднага дня энэргазберажэння, які шырока адзначаецца ў свеце 11 лістапада.

Адметнай стала субота і для навучэнцаў 9-11 класаў, а менавіта для Шарко Аляксандра (9А), Цвірко Ягора (9Б), Захарава Канстанціна (10А), Ланевіча Уладзіслава (11В). Юнакі сталі удзельнікамі конкурснай шоу-праграмы “Містар гімназія”, якая ўжо трэці год запар праходзіць у нашай гімназіі па ініцыятыве дзіцячага самакіравання. Аб выніках конкурсу можна таксама даведацца на нашым сайцеJ. Гімназічная субота была завершана вечарам адпачынку.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

img_20161112_110022734

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *