Главная » Навiны » Віншуем пераможцаў гімназічнага конкурсу “Містар гімназія-2016”!

Віншуем пераможцаў гімназічнага конкурсу “Містар гімназія-2016”!

 

Субота 12 лістапада стала адметнай для чатырох навучэнцаў 9-11 класаў, а менавіта для Шарко Аляксандра (9А), Цвірко Ягора (9Б), Захарава Канстанціна (10А) і Ланевіча Уладзіслава (11В). Юнакі сталі удзельнікамі конкурснай шоў-праграмы “Містар гімназія”, якая ўжо трэці год запар праходзіць у нашай ўстанове па ініцыятыве дзіцячага самакіравання.

Удзельнікі змаглі прадэманстраваць свае таленты, веды, лепшыя маральныя якасці ў наступных конкурсах: “Візітная картка”, “Інтэлектуал”, “Шоўмэны”, “Хто, калі не я?” (конкурс прамоўніцкага майстэрства),  “Крэатыўны творца”, “Дэфіле” (у адзенні афіцыйна-дзелавога стылю).

Адметна, што ўсе этапы шоў-праграмы былі так альбо інакш прымеркаваны да 25-гадовага юбілею нашай гімназіі. Так, пад час конкурсу “Інтэлектуал” юнакі павінны былі адказаць на пытанні, якія датычыліся гісторыі ўстановы адукацыі. А пад час конкурсу “Крэатыўны творца” удзельнікам неабходна было не толькі зрабіць падарунак гімназіі, але і павіншаваць яе з 25-годдзем.

Вынікі конкурсу наступныя:

Захараў Канстанцін – пераможца ў намінацыі “Містар гімназія-2016”,

Цвірко Ягор – пераможца ў намінацыі “Віцэ-містар гімназія-2016”,

Ланевіч Уладзіслаў – пераможца ў намінацыі “Містар інтэлігентнасць-2016”,

Шарко Аляксандр – пераможца ў намінацыі “Містэр арыгінальнасць-2016”!

Шчыра віншуем усіх пераможцаў конкурсу і жадаем ім новых поспехаў і дасягненняў!

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

img_20161112_183419

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *