Субота 12 лістапада стала адметнай для чатырох навучэнцаў 9-11 класаў, а менавіта для Шарко Аляксандра (9А), Цвірко Ягора (9Б), Захарава Канстанціна (10А) і Ланевіча Уладзіслава (11В). Юнакі сталі удзельнікамі конкурснай шоў-праграмы “Містар гімназія”, якая ўжо трэці год запар праходзіць у нашай ўстанове па ініцыятыве дзіцячага самакіравання.
Удзельнікі змаглі прадэманстраваць свае таленты, веды, лепшыя маральныя якасці ў наступных конкурсах: “Візітная картка”, “Інтэлектуал”, “Шоўмэны”, “Хто, калі не я?” (конкурс прамоўніцкага майстэрства), “Крэатыўны творца”, “Дэфіле” (у адзенні афіцыйна-дзелавога стылю).
Адметна, што ўсе этапы шоў-праграмы былі так альбо інакш прымеркаваны да 25-гадовага юбілею нашай гімназіі. Так, пад час конкурсу “Інтэлектуал” юнакі павінны былі адказаць на пытанні, якія датычыліся гісторыі ўстановы адукацыі. А пад час конкурсу “Крэатыўны творца” удзельнікам неабходна было не толькі зрабіць падарунак гімназіі, але і павіншаваць яе з 25-годдзем.
Вынікі конкурсу наступныя:
Захараў Канстанцін – пераможца ў намінацыі “Містар гімназія-2016”,
Цвірко Ягор – пераможца ў намінацыі “Віцэ-містар гімназія-2016”,
Ланевіч Уладзіслаў – пераможца ў намінацыі “Містар інтэлігентнасць-2016”,
Шарко Аляксандр – пераможца ў намінацыі “Містэр арыгінальнасць-2016”!
Шчыра віншуем усіх пераможцаў конкурсу і жадаем ім новых поспехаў і дасягненняў!
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.
