“Толькі той, хто любіць працу, акцябронкам можа звацца”, – такія словы гучалі ў актавай зале гімназіі 19 лістапада. У гэты дзень ва ўстанове адукацыі адзначалася свята акцябратскай зорачкі, а разам з тым, адбыўся святочны піянерскі збор, прымеркаваны да гэтага свята, на якім 131 вучань пачатковай школы быў прыняты ў шэрагі акцябрат.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з хваляваннем далі абяцанне быць сапраўднымі патрыётамі, гатовымі плённа працаваць на карысць сваёй Радзімы.
На свяце прысутнічала дырэктар гімназіі Людміла Станіславаўна Паўхлеб, якая павіншавала навучэнцаў з гэтым урачыстым момантам і пажадала заўсёды памятаць пра дадзеныя імі сёння абяцанні.
Упрыгожваннем піянерскага збора сталі музычныя нумары, падрыхтаваныя гімназічным клубам “Гармонія”.
Педагог-арганізатар
Будаеў М.С.