ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» праводзіць e-mail-канферэнцыю «Сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы і літаратуры». Мяркуем, што для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры матэрыялы канферэнцыі – добрая крыніца новых ідэй і знаходак. Тэматыка матэрыялаў вельмі разнастайная як і сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы і літаратуры.
На е-mail-канферэнцыю была пададзена вялікая колькасць заявак. Матэрыялы прадстаўлены ў аўтарскай рэдакцыі. Вынікі канферэнцыі будуць падведзены пасля 20 лістапада. У e-mail-канферэнцыі прыняла ўдзел настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі Кацярына Аляксандраўна Мінько. Пазнаёміцца з матэрыяламі тут
Чытайце і павышайце сваю прафесійную кампетэнтнасць!