У мэтах падрыхтоўкі да ўступных экзаменаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, якія праводзяцца ў форме цэнтралізаванага тэсціравання, у раёне на базе гімназіі г. Дзяржынска кожны год праводзіцца рэпетыцыйнае тэсціраванне па агульнаадукацыйных прадметах. Гэты год не з’яўляецца выключэннем.
Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання прайшоў на базе гімназіі г. Дзяржынска з 16 па 22 лютага 2017 года. У ім прынялі ўдзел каля 200 вучняў выпускных і 10-х класаў устаноў сярэдняй адукацыі раёна. Найбольш актыўнымі былі навучэнцы гімназіі г. Дзяржынска, гімназіі №1 г. Дзяржынска, сярэдняй школы №2, сярэдняй школы №4, Негарэльскай сярэдняй школы №1, Навасёлкаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад — сярэдняя школа Дзяржынскага раёна, Петкавічскага вучэбна-педагагічнага комплекса яслі сад — сярэдняя школа, Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея. Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дае выдатную магчымасць праверыць свае веды па прадметах уступных экзаменаў. Арганізатары тэсціравання кансультуюць ўдзельнікаў «рэпетыцыі» і па тэхналогіі работы над тэстам і па парадку запаўнення бланка. У адрозненне ад ЦТ, пасля рэпетыцыйнага тэсціравання яго ўдзельнікам дазваляецца забіраць чарнавік дамоў. Колькасць дысцыплін, якія можна здаваць на рэпетыцыйным тэсціраванні, у адрозненне ад ЦТ, ніхто не абмяжоўвае. Выбар прадметаў — па жаданні. У рэпетыцыйным тэсціраванні маюць права прыняць удзел і дзесяцікласнікі…
Вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання можна будзе даведацца на сайце РІКВ
Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі пройдзе ў красавіку.




















