5 мая ў госці да юных гімназістаў завітаў рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. Вядомы пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі правёў для вучняў гімназіі адкрыты ўрок “Чытаем па-беларуску з Velcom”. Уладзімір Сцяпанавіч пазнаёміў дзяцей са сваімі творамі, чытаў урыўкі з кніг, расказваў пра сваё дзяцінства. Яго пяру належаць прыгодніцкія аповесці, займальныя казкі, кнігі-вандроўкі.
Дзеці з цікавасцю слухалі, удзельнічалі ў размове, задавалі пытанні. Напрыканцы вучні павіншавалі У. Ліпскага з семдзесят сёмым Днём нараджэння і зрабілі фотаздымак на памяць.