9 мая навучэнцы, бацькі, педагогі гімназіі сталі ўдзельнікамі раённых мерапрыемстваў, прысвечаных 72-ой гадавіне Вялікай Перамогі.
Навучэнцы 7-11 класаў, педагогі, кіраўніцтва гімназіі прынялі ўдзел ў святочным шэсці на гарадскую плошчу, мітынгу, а затым – ва ўрачыстым шэсці на Брацкія могілкі. Святочная калона гімназіі была ўпрыгожана сцягамі, кветкамі, шарамі, “птушкамі міру”.
У рамках правядзення мітынга прайшла цырымонія ўшанавання ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, пад час якой піянеры дружыны “Спадчына” уручылі ветэранам кветкі, а таксама акцыя-шэсце “Бессмяротны полк”. Галоўная мэта акцыі – прадэманстраваць, што гонар за подзвігі ветэранаў будзе вечна жыць у памяці пакаленняў.
Добры настрой жыхарам і гасцям горада падарылі ўдзельнікі гімназічнага клуба “Гармонія”, якія у складзе вялікага зводнага хору выканалі Гімн Рэспублікі Беларусь і музычную кампазіцыю “Павінны смяяцца дзеці”.
Піянеры дружыны “Спадчына” па традыцыі сталі ўдзельнікамі Вахты памяці на Брацкіх могілках і “жывога калідора” уздоўж вуліцы Першаленінскай.
Самыя спартыўныя гімназісты прынялі актыўны ўдзел у святочнай легкаатлетычнай эстафеце, а выхаванцы гімназічнага клуба “Кліа” – у ваенна-патрыятычным квэсце, які прайшоў у гарадскім парку.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.